Новости проекта
С 8 марта!
С Новым годом!
С Днем учителя!
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Дзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”

Дата: 21 февраля 2024 в 16:08, Обновлено 23 февраля 2024 в 08:38
Автор: Еремич А. С.
203 просмотра

21.02.2024 у Дзяржаўнай установе адукацыі "Сярэдняя школа №3 г. Светлагорска" прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы.
З самай раніцы ў фае школы вучні 9 класаў прапаноўвалі настаўнікам прыняць удзел у акцыі "Фізкультхвілінка па-беларуску".
Для 5-11 класаў настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры былі падрыхтаваны цікавыя і пазнаваўчыя віктарыны і конкурсы, у якіх вучні з інтарэсам прынялі ўдзел і бясспрэчна папоўнілі свой слоўнікавы запас!
Вучні пачатковай школы ўдзельнічалі ў конкурсе чытальнікаў "Гучы родная мова!" і розных гульнях, прысвечаных культурным традыцыям нашай краіны.
Многіх вучняў зацікавіла выстава на другім паверсе, якая змяшчала смачныя рэцэпты нацыянальных беларускіх страў, рэбусы, крыжаванкі і іншыя віды актыўнасці для кожнага навучэнца.
Класныя кіраўнікі 1-11 классаў правялі класныя і інфармацыйныя гадзіны, прысвечаныя Дню роднай мовы.
А кожны перапынак на трэцім паверсе гучала беларуская нацыянальная музыка, што стварала святочны настрой!
Зацікаўленасць, добразычлівасць і атмасфера даверу панавалі на працягу ўсяго дня. Такія мерапрыемствы заўсёды выклікаюць у навучэнцаў нашай установы жаданне вывучаць сваю мову, паважаць, любіць і берагчы яе.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.