Тыдзень роднай мовы
23 верасня для выхавальнiкаў ГПД 2-х класаў была праведзена гульня "Самае цiкавае слова на беларускай мове". Падчас гульнi вучнi з вялiкiм задавальненнем выконвалi цiкавыя i займальныя заданнi, адгадвалi загадкi, гулялi ў беларускiя народныя гульнi, нават праяўлялi веды i кемлiвасць. Мерапрыемства прынесла карысць i асалоду маленькiм беларусам.