Дзень роднай мовы
Пагавары са мной на мове
На нашай роднай, не чужой
Адчуеш ты-у кожным слове
Душа яднаецца з душой.
І. Пракаповіч
У рамках святкавання Дня роднай мовы настаўнікі і вучні ДУА”Сярэдняй школы №3 г.Светлагорска” падрыхтавалі і правялі шэраг мерапрыемстваў. Знаёмім з самымі цікавымі з іх. Вучні прынялі ўдзел у інтэлектуальна-пазнавальнай гульні "Знаўцы роднага слова”, віктарынах “Падарожжа па беларускіх казках” , “Мая краіна Беларусь”, у гульні-спаборніцтва “Перакладчыкі”, “Кветкі Беларусі”, брэйн-рынгу “Скарбніцы традыцый маіх дзядоў” . Але найбольш зацікавіла вучняў конкурсна-пазнавальнае мерапрыемства пад назвай “Як ты дорага мне, мая родная мова!” . Хлопчыкі і дзяўчынкі з вялікім захапленнем прымалі ў ім удзел. Падбіралі да ўстарэлых слоў сінонімы, растлумачвалі значэнні слоў, адгадвалі загадкі, працягвалі прыказкі, пазнавалі літаратурныя творы па пачатку.
Заключным акордам стала тэатралізаванае свята "Сустрэча з казкай", якое падрыхтавалі вучні старэйшых класаў.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
|

![]() |
![]() |







